Тыдзень роднай мовы “Каб мова родная гучала…”

- 19:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння літаратурнай мовы і свайго краю, пашырэння кругазору вучняў, іх слоўнікавага запасу ў Сыраваткінскім яслях-садзе – базавай школе з 15 па 20 лютага цікава і займальна праходзілі мерапрыемствы ў рамках тыдня роднай мовы.

Распачаўся тыдзень конкурсам “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі). Вучні давалі тлумачэнні літаратурных тэрмінаў, успаміналі традыцыі побыту і культуры беларускага народа, называлі творы класікаў літаратуры, знаходзілі і зачытвалі выказванні пра родную мову вядомых паэтаў і пісьменнікаў, разгадвалі крыжаванкі, слухалі літаратурныя і фальклорныя песні, успаміналі беларускія загадкі.

Для вучняў старшых класаў быў праведзены незвычайны бібліятэчны ўрок “Дзень нараджэння кнігі”. Дзеці з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара пра кнігі-юбіляры як беларускай літаратуры, так і рускай, і замежнай. Інфармацыю яскрава дапаўняла выстава кніг.

Для малодшых школьнікаў была праведзена цікавая віктарына па творах вуснай народнай творчасці “Ад прадзедаў спакон вякоў…” Цікавыя заданні, сакрэтныя пытанні зацікавілі вучняў, яны актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, паказвалі веданне народных казак, легенд, прыказак і прымавак.

Вучні 4–9-х класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік–2021”.

Вялікае задавальненне атрымалі гледачы і самі ўдзельнікі ад конкурса чытальнікаў літаратурных твораў. Чытанне суправаджалася мультымедыйнымі прэзентацыямі і жывой музыкай. Цікава было слухаць вершы Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Ніны Сеглінай і іншых беларускіх паэтаў.

Тыдзень роднай мовы завяршыўся аглядам малюнкаў да твораў беларускай літаратуры, якія вучні малявалі на працягу пяці дзён.

Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры,
рускай мовы і літаратуры
Сыраваткінскага ясляў-сада –базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий