Віншаванні і шчырыя словы для родных

- 10:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

22 лютага ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прайшлі музычныя тэматычныя заняткіпа тэме “Дзень абаронцаў Айчыны”.

Я расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення Дня абаронцаў Айчыны, пра значэнне слова “Айчына”, а адгадваючы загадкі, выхаванцы даведаліся пра армію і войскі, якія існуюць у нашай краіне.

У гэты дзень віншуюць тат, дзядуляў, старэйшых братоў, усіх тых, хто служыў у радах арміі і тых, хто абараняе краіну сёння. На свяце гучалі вершы і песні, дзеці з захапленнем расказвалі пра сваіх тат і дзядуль.

“Мой тата,ты самы сапраўдны мужчына і наш з мамай гонар! Я хачу, каб ты заўсёды і ва ўсім быў першым і перамагаў усе непрыемнасці!” – пажадала свайму бацьку наша выхаванка Даша. А яе сяброўка Каця ўсіх кранула сваімі шчырымі словамі: “Мой тата абараняе нашу сям’ю ад праблем і нягод, клапоціцца пра нас і дорыць нам цяпло і любоў. Ён сапраўдны абаронца, і гэта яго дзень!”.

У заканчэнні занятку мы з дзецьмі запісалі відэавіншаванні для сваіх блізкіх і дарагіх людзей, якія размясцілі на нашым сайце https://dcrr1-zelva.schools.by/pages/videogalereja і ў сацыяльных сетках https://ok.ru/profile/578486274743.

 

Рамуальда КУРУТА,
музычны кіраўнік
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий