- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Звернемся да вытокаў

 

Напярэдадні Дня роднай мовы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка выхаванцы сярэдняй групы № 2 наведалі “Беларускую хатку”, якая ўтворана ў адным з памяшканняў установы.

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць любоў да роднай мовы.

Дзеці пазнаёміліся з прадметамі вясковага побыту і прыладамі працы. На занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” выхаванцы разглядалі вырабы з саломы, лёну, чыталі творы на беларускай мове. У госці да малых прыходзіла дзяўчынка Аленка, з ёй дзеці пагулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, чыталі прыказкі і прымаўкі.

 

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

 

Наталля ГРУДА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий