- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мова – вопратка думак

 

Пад такім дэвізам у Рэплеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна прайшоў тыдзень вучэбных прадметаў гуманітарнага цыклу. Ён быў прысвечаны такім вучэбным навукам, як беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, нямецкая мова, гісторыя.

Увесь тыдзень быў насычаны мерапрыемствамі. Так, у флэшмобе “Слова за цукерку” вучні і педагогі ўспаміналі і прыгадвалі словы, якія існуюць толькі ў беларускай мове, а ўзнагарода – цукерка. На інтэлектуальнае спаборніцтва “Я люблю родную мову” сабраліся вучні 5–10-х класаў. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, малявалі карту Беларусі, успомнілі народныя стравы і старажытную вопратку беларусаў, падбіралі эпітэты да вобраза сваёй краіны.

Вучні 8-га класа падрыхтавалі для старшых класаў вусны часопіс да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна “Летапісец эпохі”. Пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Тамары Жук навучэнцы расказалі пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова, пра яго творы.

Лепшыя знаўцы нямецкай мовы былі вызначаны сярод вучняў 2–6-х класаў.

Інтэлектуальны марафон “Толькі слову жыццё дадзена…” сабраў прыхільнікаў рускай мовы, на гістарычны турнір былі запрошаны юныя гісторыкі 8–9-х класаў.

Самыя актыўныя прыхільнікі мовы і гісторыі былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі пачастункамі. Закончыўся тыдзень, але сустрэча са словам працягваецца на вучэбных занятках, выхаваўчых мерапрыемствах, у паўсядзённым жыцці.

Таццяна РАДЗЕЙКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий