- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Незвычайны класны час

 

З мэтай выхавання павагі і любві да роднай мовы, удасканалення ведаў вучняў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і Янкі Купалы, усведамлення дзецьмі ролі іх творчасці ў станаўленні айчыннай літаратуры і фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў, у 3-м класе сярэдняй школы № 4 Клімавіч адбыўся тэматычны класны час.

Занятак праходзіў у форме вуснага часопіса пад назвай “Песняры роднай мовы”. Дзеці наведалі прапанаваныя старонкі часопіса: “Дзяцінства Янкі Купалы”, “Дзяцінства Якуба Коласа”, “Родныя вобразы ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа”, “Мае любімыя творы”, “Літаратурныя гульні”.

Падчас занятку хлопчыкі і дзяўчынкі ўзнавілі ў памяці творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія вывучалі на пазакласным чытанні і на ўроках беларускай мовы і беларускага чытання, звесткі з жыцця і творчасці пісьменнікаў. Акрамя гэтага, вучні ўспомнілі вершы пісьменнікаў пра родную мову, пагулялі ў літаратурныя гульні, намалявалі малюнкі да прачытаных твораў.

Класны час быў праведзены цікава, пазнавальна і займальна. Кожны вучань змог праявіць свае творчыя, чытацкія, вучэбныя здольнасці.

Алена ІВАНЦОВА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 Клімавіч

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий