- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Песні ў ваенным шынялі

 

23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, у сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшоў канцэрт-інсцэніраванне ваенна-патрыятычнай песніПесні ў ваенным шынялі.

Навучэнцы 5–8-х класаў падрыхтавалі да інсцэніравання музычныя творы ваеннай тэматыкі. Яны падбіралі касцюмы, размяркоўвалі ролі, выбудоўвалі сюжэт нумароў. Кожны клас з усёй адказнасцю падышоў да конкурсу.

Песня ваенных гадоў з першых дзён стала ў салдацкі строй і крочыла па пыльных дарогах вайны да пераможнага яе заканчэння. Яна дапамагала народу выстаяць у гэтыя цяжкія гады. У час мерапрыемства гучалі песні “Кацюша”, “У салдата выхадны”, “Быць мужчынам”, “Хмары ў блакітным”, “Калі б дзяўчыны служылі ў войску”, “Зязюля” і інш.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць выхаванню патрыятызму, паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення, пачуцця павагі да салдат.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий