- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Смаргонскія першаадкрывальнікі

 

23 лютага 52 зорачкі запаліліся на небасхіле піянерскай дружыны імя Т.С.Ватаевай сярэдняй школы 1 Смаргоні. У гэты дзень прайшла ўрачыстая лінейка для навучэнцаў 2-х класаў, прысвечаная прыёму ў акцябраты.

Акцябронак – гэта маленькі смелы першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па невядомых дарогах і пазнаваць новае, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах. Другакласнікам давялося прайсці шэраг выпрабаванняў і праявіць сваю кемлівасць, знаходлівасць, фантазію, спартыўную мужнасць, перш чым на іх грудзях заззялі акцябрацкія значкі – сімвал прыналежнасці да Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

На ўрачыстай лінейцы акцябраты прамовілі клятву і абяцалі быць стараннымі, праўдзівымі, дружнымі, клапаціцца пра блізкіх, адказваць за даручаную справу.

Са знамянальнай падзеяй хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавалі дырэктар школы Аксана Дунай і піянеры 5-х класаў, пасля чаго ўручылі пачаткоўцам акцябрацкія зорачкі.

Наша дружная арганізацыя папоўнілася новымі вясёлымі рабятамі-акцябратамі! Мы віншуем вас, маленькія першаадкрывальнікі, і жадаем расці адданымі сваёй Радзіме, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі.

Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий