Планы на Год народнага адзінства

- 13:38ШАГ

 

У сярэдняй школе аграгарадка Пагранічны Бераставіцкага раёна адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”. У фокусе абмеркавання – важныя падзеі і мерапрыемствы лютага: 2021 год аб’яўлены Годам народнага адзінства, VI Усебеларускі народны сход, Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На працягу дня ва ўстанове працавала дыялогавая пляцоўка, у межах якой праходзіла абмеркаванне гэтых пытанняў з прадстаўнікамі розных сфер. На сустрэчу з навучэнцамі былі запрошаныя начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Бераставіцкага райвыканкама, удзельнік Усебеларускага народнага сходу Зоя Семянюк і Віталь Ігнатовіч, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Бераставіцкага, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў.

Падчас адкрытага дыялогу з навучэнцамі Зоя Мікалаеўна пазнаёміла старшакласнікаў з асноўнымі вынікамі мінулай пяцігодкі і прыярытэтнымі напрамкамі будучага пяцігоддзя. Госця таксама расказала пра ініцыятывы, прапанаваныя дэлегатамі ад Бераставіцкага раёна і Гродзенскага рэгіёна. Навучэнцы цікавіліся, ці абмяркоўваліся на сходзе пытанні, якія адносяцца да моладзі, якія змены чакаюцца ў адукацыі і інш.

Віталь Мар’янавіч пазнаёміў прысутных з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь як структурным элементам ваеннай арганізацыі дзяржавы. У ходзе размовы ўвага акцэнтавалася на тым, што Узброеныя сілы з’яўляюцца школай фарміравання мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Будучыя абаронцы Радзімы цікавіліся існуючымі сацыяльнымі гарантыямі для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, і многімі іншымі пытаннямі.

Старшакласнікам было прапанавана вызначыць уласцівыя беларусам якасці – тыя, што заўсёды былі галоўнымі для жыхароў нашай краіны. Таксама навучэнцаў пазнаёмілі з запланаванымі ў рамках Года народнага адзінства мерапрыемствамі.

На этапе “Мы дзейнічаем” вучні выказалі меркаванне пра асобасную значнасць вызначанай тэмы. Хлопцы і дзяўчаты падтрымалі ідэю арганізаваць экскурсію ў адну з ваенных часцей Гродзенскага рэгіёна і пазнаёміцца з умовамі, у якіх сёння маладыя хлопцы праходзяць тэрміновую службу. Старшакласнікі з задавальненнем прымуць удзел у красавіцкім рэспубліканскім суботніку, які будзе прысвечаны Году народнага адзінства. Валанцёрамі распрацоўваецца сацыяльны праект “За Справу”, у якім знойдуць адлюстраванне мерапрыемствы Года народнага адзінства.

Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий