Размова пра рашэнні Усебеларускага народнага сходу

- 13:58ШАГ

 

25 лютага для навучэнцаў 8–11-х класаў Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна быў праведзены чарговы дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”. Тэма мерапрыемства – “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.

Госцем праекта “ШАГ” быў намеснік дырэктара агракомплексу “Новы Двор – Агра” Дзяніс Турак, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу.

Старшакласнікі пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў “Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі”; “Усенародны сход – падводзім вынікі, плануем будучае”; “Узброенныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту”. Мерапрыемста было праведзена ў форме адкрытага дыялогу.

Дзяніс Аляксандравіч і старшакласнікі абмеркавалі рашэнні VI Усебеларускага народнага сходу, рашэнні папярэдніх сходаў, поспехі Узброеных Сіл Беларусі, засяродзілі ўвагу на ролі дыялогавых пляцовак у распрацоўцы рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу. Госць адзначыў, што на сходзе былі закрануты ўсе сферы дзейнасці, асаблівая ўвага была нададзена выхаванню падрастаючага пакалення, спорту і развіццю малых гарадоў.

Пры рэалізацыі трэцяга блока “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі. Актывісты БРСМ прапанавалі ўвесці ў практыку правядзенне школьнай дыялогавай пляцоўкі, на якую будуць запрашацца госці.

Навучэнка 11-га класа Яна Ганчарэвіч адзначыла, што тэма мерапрыемства была актуальнай, што важна фарміраванне станоўчага кантэнту ў сацыяльных сетках. Яна пацікавілася асабістымі ўражаннямі Дзяніса Аляксандравіча ад форума. А Дзяніс Турак прапанаваў выпускнікам школы мэтавыя накіраванні на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. Ён упэўнены, што ад моладзі аграгарадка залежыць развіццё і поспех базавай гаспадаркі.

Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий