- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Я – паспяховы чалавек?!

 

Педагогі ясляў-сада № 10 Смаргоні прынялі ўдзел у псіхалагічным трэнінгу асобаснага росту “Я – паспяховы чалавек?!”.

Упэўненасць у сабе – зменлівая, рухомая пераменная. Гэта не прыроджаная якасць, яна фарміруецца на працягу ўсяго нашага жыцця, і менавіта таму мы павінны прыкласці намаганні, каб паверыць у сябе.

Заданні і практыкаванні, якія праводзiлiся ў ходзе трэнінгу, спрыялі фарміраванню ў педагогаў матывацыі да прафесійнага самапазнання і самаўдасканалення асобы, а таксама павышэнню станоўчага эмацыйнага фону. Так, практыкаванні “Хвалько”, “Толькі добрае” былі накіраваны на павышэнне самаацэнкі і адпрацоўку навыку ўпэўненых паводзін педагогаў. У практычным заданні “Абмен меркаваннямі” удзельнікі змаглі паразважаць над тым, што ж такое поспех і якімі якасцямі павінен валодаць паспяховы чалавек. У практыкаванні “Да вяршыні поспеху” педагогі змаглі ацаніць свае магчымасці і якасці, неабходныя для паспяховай прафесійнай дзейнасці, склалі вобраз паспяховага чалавека. Практыкаванні “Аўтобус”, “Квадрат”, “Пажаданні па крузе” выклікалі станоўчыя эмоцыі і вясёлы настрой, дапамаглі актывізаваць і павысіць групавую дынаміку ўдзельнікаў трэнінгу.

Як было б проста, калі б усе мы нараджаліся з пэўным узроўнем упэўненасці! Ці, магчыма, у кагосьці нізкі ўзровень упэўненасці – значыць, можна апусціць рукі і сказаць: што ўжо зрабіць, я такім нарадзіўся? Але гэта не пра нашых педагогаў. Дзякуючы праведзенай трэнінгавай рабоце, педагагічныя работнікі атрымалі зарад матывацыі для асобаснага росту і гатоўнасць спраўляцца з цяжкімі, складанымі жыццёвымі сітуацыямі.

Нездарма ў канцы назвы сустрэчы “Я – паспяховы чалавек?!” стаіць два знакі: “?” і “!”, бо хтосьці скажа захоплена: “Так, гэта пра мяне, я такі!”, а хтосьці ціхенька задумаецца і спытае сябе няўпэўнена: “Гэта я паспяховы чалавек?”.

У канцы сустрэчы педагогі змаглі раскрыць сакрэт паспяховага і ўпэўненага ў сабе чалавека – калі казаць сабе, што ты разумны, упэўнены, адказны і імкнуцца да гэтага, калі ты ў гэта паверыш, у канчатковым выніку, так яно і будзе.

Вераніка ЦЫРКУНОВІЧ,
педагог-псіхолаг
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий