- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Моладзь – будучыня краіны

 

Дыялогавая пляцоўка “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы” з удзелам намесніка начальніка Смаргонскага РАУС Анатоля Шчаснага прайшла ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

У дыялогу са старшакласнікамі Анатоль Станіслававіч, як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, асвятліў пытанні, якія абмяркоўваліся на мерапрыемстве. Ён засяродзіў увагу на асноўных кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя пяць гадоў. Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, звяртаючыся да навучэнцаў, падкрэсліў: “Вы, моладзь, наша будучыня. Хутка вам трэба будзе ствараць сваю сям’ю. Шчаслівая сям’я – гэта адзін з ключавых прыярытэтаў далейшага развіцця краіны. Развіццё сацыяльнай сферы ў нашай краіне на першым месцы”.

“Цяжка пазбегнуць будучыні”, – сцвярджаў англійскі пісьменнік Оскар Уайльд. Хочацца спадзявацца, што ў нашых навучэнцаў іх будучыня будзе спакойнай і стабільнай.

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий