- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Традыцыі маёй сям’і

 

У шосты школьны дзень у Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшла калектыўная творчая справа “Традыцыі маёй сям’і”, якая аб’яднала навучэнцаў 5–7-х класаў.  

Выхаванне цікавасці да гісторыі сваёй сям’і, сямейных традыцый, радаслоўнай – важны кірунак у выхаваўчай рабоце, які садзейнічае аб’яднанню класнага калектыву і ўвогуле калектыву вучняў і бацькоў.

Падчас працы дзеці сталі гісторыкамі, якія складалі радаслоўнае дрэва, журналістамі, калі бралі інтэрв’ю ў бабуль і дзядуль, даследчыкамі, калі вывучалі значэнні сваіх імён.

У ходзе калектыўнай творчай справы былі прадстаўлены генеалагічныя дрэвы сем’яў, сямейныя альбомы і рэліквіі, анкеты бацькоў і ўрыўкі з сачыненняў вучняў.

Мерапрыемства закончылася выкананнем песні “Бацькоўскі дом”, якую можна лічыць гімнам сям’і, а яго ўдзельнікі панеслі дадому любоў і ўдзячнасць да сваіх родных.

Тамара СУРАГА,
класны кіраўнік 5-га класа
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий