Якой краіна будзе заўтра – залежыць ад кожнага

- 21:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Дзе няма агульнасці інтарэсаў, там няма адзінства мэтаў, а калі няма адзінства мэтаў, то няма і не можа быць адзінства дзеянняў. Адзінства духу народа, яго поглядаў, волі, дзеянняў – залог поспеху і развіцця любой краіны. Аб гэтым разважалі вучні Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Формай правядзення чарговай сустрэчы ў рамках “ШАГа” быў абраны адкрыты мікрафон.

Падчас першага тэматычнага блока навучэнцы паразважалі, чаму для Беларусі важны Год народнага адзінства, у чым выяўляецца адзінства народа любой краіны, чаму пры будаўніцтве будучыні неабходна ўлічваць урокі мінулага.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што для захавання незалежнасці краіны мы павінны беражліва ставіцца да гістарычнай спадчыны. Для росквіту краіны мы павінны быць адзінымі. Невыпадкова гэты год у краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.

Другі блок прысвячаўся вынікам VI Усебеларускага народнага сходу. Вучні адзначылі важнасць гэтага мерапрыемства ў падвядзенні вынікаў і пастаноўкі задач на будучыню, завастрылі ўвагу на ключавых кірунках сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021–2025 гады.

У трэцім блоку размова ішла пра Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. У юнакоў і дзяўчат была магчымасць задаць свае пытанні гасцям – старшаму выкладчыку Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь падпалкоўніку А.Л.Трафімянкову і начальніку групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Смаргонскага раёна маёру А.І.Сімпорахаву – разам паразважаць пра бяспеку, абараназдольнасць краіны, служэнне Радзіме, прэстыж вайсковай службы.

З вялікай цікавасцю навучэнцы слухалі Аляксандра Трафімянкова, які расказаў пра падрабязнасці паступлення ў акадэмію, акрэсліў вартасці і недахопы прафесіі ваеннага. Навучэнцы, у сваю чаргу, задавалі пытанні, якія іх цікавяць. Атрымаўся канструктыўны і жывы дыялог.

У заключэнне палкоўнік Трафімянкоў зрабіў акцэнт на тое, што вельмі важна паважаць гісторыю і традыцыі сваёй краіны, быць гатовым ўсюды і заўсёды выконваць свой грамадзянскі абавязак, шанаваць, берагчы і паважаць сваю Радзіму.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што ад кожнага з нас, ад нашай грамадзянскай пазіцыі, асабістага ўкладу залежыць тое, якой краіна будзе заўтра.                 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий