- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Яшчэ раз пра медыяадукацыю

 

Школа педагагічнага майстэрства для намеснікаў кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшла нядаўна ў сярэдняй школе аграгарадка Пагранічны Бераставіцкага раёна, на базе якой створаны рэсурсны цэнтр “Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай дасведчаннасці навучэнцаў”. Удельнікі абмяркоўвалі магчымасці і сродкі фарміравання медыядасведчаннасці вучняў у адукацыйным працэсе.

Напачатку былі агучаны тыя крокі, якія рабіліся ў нашай установе адукацыі для стварэння сістэмы медыяадукацыі навучэнцаў.

На чытацкай канферэнцыі “…Я звяртаюся з патрабаваннем веры і з просьбай пра каханне” па творчасці М.Цвятаевай намеснікі дырэктараў убачылі, да якіх вынікаў па крытычным аналізе інфармацыйных крыніц прывяла сістэмная і мэтанакіраваная праца, якая праводзіцца з вучнямі, пачынаючы з першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

А майстар-клас “Навучанне медыядасведчаннасці праз прымяненне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення” настаўніка рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Вольгі Конік яшчэ раз пераканаў удзельнікаў мерапрыемства, што фарміраванне правільных медыяпаводзін, навучанне школьнікаў уменню працаваць з рознымі відамі медыятэкстаў, ацэньваць якасць і дакладнасць атрыманай інфармацыі, супрацьстаяць маніпулятыўнаму ўздзеянню сёння набывае вельмі значную ролю ў адукацыйным працэсе.

 

Гражына НЕКАЛА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий