- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вучымся бяспечным паводзінам

 

Сталі ўжо традыцыйнымі сустрэчы вучняў Турэцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Карэліцкага раёна з супрацоўнікамі МНС Карэліцкага падраздзялення. 

Хлопчыкі і дзяўчынкі добра ведаюць, што сапраўдныя прафесіяналы абавязкова навучаць іх, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. А яшчэ раскажуць, як захаваць сваё жыццё, расці здаровым і моцным і як у цяжкі момант дапамагчы не толькі сабе, але і навакольным.

У час сустрэч у нас заўсёды весела, таму што, аказваецца, зусім не простую навуку школы бяспекі можна спасцігаць праз гульні, інтэрактыўныя практыкаванні, тэатралізацыю. З ахвотай і захапленнем удзельнікі сустрэч знаёмяцца з памяткамі пра бяспечныя паводзіны, дапамагаюць распаўсюджваць інфармацыю сярод аднагодкаў і дарослага насельніцтва.

Нездарма з такой ахвотай вучні ўстановы адукацыі стараюцца ўдзельнічаць у конкурсах “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, “Школа бяспекі”, “Мая будучыня – бяспека працы маіх бацькоў”, “Бяспечны дом” і іншыя. У гэтым годзе ў раённым этапе конкурса “Ратавальнікі вачыма дзяцей” у пяці намінацыях нашы навучэнцы занялі прызавыя месцы. Таксама мы адзначаны дыпломам трэцяй ступені па выніках конкурса “Бяспечны дом”.

Радасна на душы ад таго, што з самага ранняга дзяцінства вучні фарміруюць у сабе разуменне важнасці хутчэй спасцігнуць правілы бяспечнай жыццядзейнасці і ўмела карыстацца імі пастаянна, каб захаваць самае каштоўнае для чалавека – жыццё.

Таццяна ГАРОХ,
педагог-арганізатар
Турэцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий