3 2020 года Свіслацкім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства рэалізуецца раённы краязнаўчы праект “Пазнаем Свіслаччыну разам”, разлічаны на два гады.
Адным з напрамкаў працы па праекце стала сістэматызацыя інфармацыі пра адукацыйную прастору Свіслацкага раёна на сучасным этапе, а таксама стварэнне інтэрактыўнага віртуальнага падарожніка па ўстановах адукацыі Свіслаччыны і музеях, якія дзейнічаюць на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Улічваючы запатрабаванасць гэтага прадукта, супрацоўнікамі цэнтра быў створаны і прадстаўлены адукацыйны QR-навігатар. Першая прэзентацыя прадукта адбылася падчас жнівеньскага сходу педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі Свіслаччыны 2020 года, аднак найбольшую зацікаўленасць сярод турыстаў і мясцовага насельніцтва ён атрымаў менавіта зараз.
Як вядома, у QR-код магчыма закадзіраваць усе. Слова, адрас сайта, проста любую інфармацыю. Сучасныя смартфоны з магчымасцю адсканіраваць гэты код і дэкадзіраваць інфармацыю, якая змешчана пад ім, сталі неабходнымі дапаможнікамі пры выкарыстанні навігатара.
Хочацца адначыць, што ў папаўненні матэрыяламі адукацыйнага прадукта прымалі ўдзел настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі Свіслацкага раёна. Асабліва хацелася б адзначыць працу саветаў музеяў Поразаўскай сярэдняй школы, Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы, сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы. Усе яны не проста дзяліліся цікавай інфармацыяй, але і ўносілі крэатыўныя прапановы падчас рэалізацыі праекта.
Як паказаў час, адукацыйны QR-навігатар стаў запатрабаванай альтэрнатыўнай магчымасцю бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі і сучаснасцю развіцця сістэмы адукацыі Свіслаччыны, павысіць наведвальнасць сайтаў музеяў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, стварыць дастаткова моцную аснову для папаўнення і актуалізацыі інфармацыі як дарослымі, так і дзецьмі.
Ірына ШЫМАНЮК,
дырэктар Свіслацкага раённага цэнтра
турызму і краязнаўства