Квеставыя гульні на свежым паветры  

- 18:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Фізкультурнае свята, прысвечанае зімовым відам спорту з выкарыстаннем квеставых гульняў і забаў прайшло для выхаванцаў ясляў-сада № 6 Ваўкавыска.

На працягу дня для дашкольнікаў праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў іх звычкі да здаровага ладу жыцця, уменне клапаціцца пра сваё здароўе, развіццё творчага ўяўлення і рухальнага вопыту.

З самага пачатку квесту дашкольнікам было прапанавана акунуцца ў таямніцу. У пошуку адказа разам з дарослымі яны разгадвалі крыжаванкі і загадкіна спартыўную тэматыку, удзельнічалі ў віктарыне пра зімовыя віды спорту, вырашалі праблемныя сітуацыі, праводзілі эксперыменты са снегам і ільдом, расшыфроўвалі зачараваныя мастаком малюнкі… Такая гульня дапамагала кожнаму дзіцяці раскрыць свой патэнцыял, падахвочвала да нестандартнага вырашэння праблемных сітуацый.

Самыя цікавыя і незвычайныя перашкоды чакалі дзяцей на свежым паветры. Атрымаўшы паштоўку ад Гаспадыні-Зімы, выхаванцы адправіліся выконваць яе заданні ў пошуку зачарованага слова.

     

Для рэалізацыі рухальнага вопыта дзяцей, праяўлення іх творчай актыўнасці педагогі стварылі на гульнёвых пляцоўках снежныя пабудовы і кампазіцыі: рознакаляровыя лабірынты, пляцоўкі для гульні ў хакей, крэпасці для гульняў са снежкамі, разнастайныя дарожкі для хадзьбы, скачкоў, і, нават, пляцоўку для боўлінга.

Якія толькі заданні не прыйшлося выконваць дзецям: закідваць шайбу ў вароты, праходзіць лабірынт праз розныя перашкоды з чароўным клубком, пападаць у цэль, удзельнічаць у спартыўных і рухомых гульнях, эстафетах на спрыт, хуткасць і трываласць. А дапамагалі ім у гэтым вясёлыя Снегавікі, якія размеркаваліся па ўсіх пляцоўках.

Гуляючы ў прыродным асяроддзі, дзеці ў займальнай форме ўдасканальвалі свае рухі, развівалі кругагляд і пазнавальную актыўнасць, арыенціроўку на мясцовасці, а самае галоўнае, непрыкметна для сябе ўмацоўвалі здароўе.

А якое задавальненне атрымалі выхаванцы, калі знаходзілі чароўныя літары і развешвалі іх на пляцоўцы! Агульнымі намаганнямі было знойдзена і разварожана слова “спорт”.

Менавіта дзякуючы спорту дзеці на працягу ўсяго свята былі актыўнымі, вясёлымі і здаровымі.

Напрыканцы мерапрыемства ў самай вялікай снежнай горцыбыла знойдзена чароўная скрынка з падарункамі ад Гаспадыні-Зімы. Спадзяёмся, што наперадзе чакае яшчэ шмат займальных квеставых падарожжаў у свет гульні, казкі і чароўных прыгод.

 

Таццяна ХЛАМКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  
ясляў-сада № 6 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий