Мудрасць і вопытнасць на карысць калегам

- 19:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Працоўны дзень 1 сакавіка ў Любчанскай сярэдняй школе быў вельмі насычаны для педагогаў. Справа ў тым, што гэта дзень настаўніка вышэйшай катэгорыі.

З ранку ў настаўніцкай з’явіліся запрашэнні. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Вееўнік запрасіла калег на ўрок беларускай літаратуры ў 11-ы клас. Педагог паабяцала запэўніць калег у тым, што інтэрактыўныя метады навучання – гэта эфектыўная форма арганізацыі пазнаваўчай дзейнасці.

Настаўнік матэматыкі Н.У.Анісім запрасіла на ўрок матэматыкі ў 8-ы клас і запэўніла калег у тым, што Coogle-пляцоўка – добры рэсурс для фарміравання вучэбных кампетэнцый школьнікаў. Больш таго, у настаўніцкай былі прадстаўлены матэрыялы гэтых настаўнікаў па самаадукацыі.

Закончыўся дзень для ўсіх педагогаў установы дыялогам “Паспрабуйце – гэта працуе”, які прайшоў у форме каруселі.

Анлайн-апытванне настаўнікаў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце паказала, што гэты дзень даў магчымасць набрацца вопыту, прынёс творчае натхненне і дазволіў адчуць сябе ўпэўненым педагогам, гатовым спрабаваць новае. А хтосьці наогул назваў гэты дзень “глытком паветра”.

 

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий