Мы жывём сярод людзей. Развагі маладога класнага кіраўніка

- 12:30Классный час

 

Анастасія ДУДКО,
настаўнік англійскай мовы,
класны кіраўнік 5 “В” класа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні,
Гродзенская вобласць

 

У кожнага чалавека ў жыцці адбываюцца такія моманты, калі яму прыходзіцца сутыкнуцца з чымсьці новым і, на першы погляд, вельмі складаным. Напэўна, часцей за ўсё гэта здараецца на працы. Вось і я ўжо не першы год працую настаўнікам замежнай мовы, але так здарылася, што класнае кіраўніцтва мне было прапанавана толькі ў гэтым навучальным годзе.

Страх, хваляванне, няўпэўненасць – толькі некаторыя з пачуццяў, якія прайшлі праз мяне перад пачаткам заняткаў напрыканцы летніх канікулаў. Але вось ужо за вакномпершы месяц вясны і ранейшыя перажыванні некалькі змяніліся. Замест страху і няўпэўненасці з’явілася прыхільнасць да дзяцей свайго класа, адказнасць за іх выхаванне, у прыватнасці за тое, каб класныя гадзіны для маіх пяцікласнікаў былі цікавымі і пазнавальнымі.

Апошняя з іх у школе праходзіла ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Я і грамадства”. Сваім вучням я прапанавала паразважаць пра тое, як паводзіць сябе з людзьмі, з якімі ім прыходзіцца мець зносіны кожны дзень, і вызначыць для сябе, кім з’яўляюцца для іх гэтыя людзі. Я падрыхтавала для вучняў розныя конкурсы-заданні, якія яны ахвотна выконвалі ў сваіх камандах і, разам з тым, у гульнёвай форме вучыліся выхыванасці, дысцыплінаванасці і нормам этыкету. А ў канцы ўсіх чакалі “прыемнасці” у выглядзе розных кампліментаў сваім аднакласнікам.

Мы жывём сярод людзей. Так гучала і тэма нашай класнай гадзіны. Вельмі радасна і прыемна бачыць адкрытыя, задаволеныя дзіцячыя позіркі напрыканцы ўрока, класнай гадзіны ці любога занятку. Гэта натхняе на далейшую працу, дадае настрою і праганяе ўсе негатыўныя эмоцыі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий