Перш за ўсё самалёты…

- 19:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Менавіта такая фраза ўсплывае ў памяці ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў па найпростых лятучых мадэлях, якія прайшлі на базе Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі. Арганізатарам спаборніцтваў з’яўляецца Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці.

Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 6–8 гадоў і 9–10 гадоў. Дзеці спаборнічалі на далёкасць палёту ў розных класах мадэляў: найпростай мадэлі планёра, мадэлі “духавога” самалёта і кідальнага самалёта.

Каманда Ваўкавыскага раёна годна выступіла на абласных спаборніцтвах. II месца ва ўзроставай катэгорыі 6–8 гадоў у класе мадэлі кідальнага самалёта заняў Іван Жышко, навучэнец Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Кірыл Талканаў, навучэнец сярэдняй школы № 5 Ваўкавыска ва ўзроставай катэгорыі 9–10 гадоў у класе мадэлі кідальнага самалёта заняў ганаровае II месца. Прызёрам ва ўзроставай катэгорыі 9–10 гадоў у класе мадэлі “духавы” самалёт стала Паліна Данік, навучэнка Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, якая заняла III месца.

Пераможцы абласных спаборніцтваў па найпростых лятальных мадэлях узнагароджаны дыпломамі і медалямі Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці.

Віншуем рабят з перамогай і жадаем далейшых поспехаў у тэхнічнай творчасці!

Ганна ГАРОДЧАНКА,
педагог дадатковай адукацыі
Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий