Рэалізуем інавацыйны праект

- 12:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта Укараненне розных мадэляў праектавання развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі у яслях-садзе № 34 Ліды выхавальнікі дашкольнай адукацыі адчуваюць павышаную цікавасць да абнаўлення развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое адпавядае інтарэсам і схільнасцям дзяцей дашкольнага ўзросту.

Сучасным сродкам арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца лэпбук. Лэпбук – гэта гульня, творчасць, пазнанне і даследаванне новага, паўтарэнне і замацаванне вывучанага, сістэматызацыя ведаў і проста цікавы від сумеснай дзейнасці дарослага і дзіцяці.

Лэпбук “Зімовыя віды спорту” уяўляе сабой самаробную інтэрактыўную папку, якая змяшчае ўнутры мноства кішэнек, малюнкаў, канверцікаў, здымных дэталяў, якія вельмі падабаюцца дзецям. Усе матэрыялы лэпбука накіраваны на замацаванне ўяўленняў пра зімовыя віды спорту, далучэнне да здаровага ладу жыцця.

Так, падчас гульнявой дзейнасці выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення разглядалі ілюстрацыі з выявамі розных відаў спорту, выкладвалі ў пэўнай паслядоўнасці алімпійскія кольцы – сімвалы Алімпійскіх гульняў, раскладвалі кубкі і медалі па месцах. З задавальненнем размяркоўвалі малюнкі на ліпучках у гульнях “Падбяры спартыўны інвентар”, “Зімовыя віды спорту”, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Знайдзі цень”, “Малюнкі-піктаграмы”. Асаблівую цікавасць выклікала гульня “Пакажы рух”, падчас якой малыя змаглі паспаборнічаць ва ўменні выконваць гульнявыя рухі, схематычна пазначаныя на спецыяльных картках, праявіць сваю фізічную трываласць. А ў час прагулкі арганізавалі сумесна з выхавальнікам дашкольнай адукацыі санны прабег.

Гульні з лэпбукам даставілі дзецям шмат карысных і цікавых зносін, спрыялі развіццю цікавасці да фізічнай культуры і спорту.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий