- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Што я ведаю пра бяспеку

 

Падчас акцыі “Адзіны дзень бяспекі” у сярэдняй школе № 5 Смаргоні праводзяцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Менавіта ў школе ўсе дзеці могуць і павінны атрымаць сістэматызаваную інфармацыю пра бяспечныя паводзіны на вуліцы, дома, у побыце і набыць неабходныя навыкі такіх паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” у 7 “Б” класе сярэдняй школы № 5 Смаргоні прайшла класная гадзіна, падчас якой вучні прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару”. З дапамогай мультыборда ім былі прапанаваны заданні, якія ілюструюць асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый і прыродных катаклізмаў. Навучэнцы змаглі праверыць свае веды пра паводзіны ў такіх сітуацыях, а таксама даведацца пра небяспечныя для жыццядзейнасці з’явы, якія ўзнікаюць у розных кропках зямнога шара. Нягледзячы на тое што клас быў падзелены на дзве каманды, ва ўпартай барацьбе перамагло сяброўства!

Пры падвядзенні вынікаў віктарыны, некаторыя навучэнцы прызналіся, што пра многія надзвычайныя сітуацыі і з’явы чулі ўпершыню, але зараз яны ўжо дакладна ведаюць, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку, каб выратаваць не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых.

Вольга ДУЛЬКО,
класны кіраўнік 7 “Б” класа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий