- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Знаўцы правілаў бяспекі

 

У рамках акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы сярод выхаванцаў старшых груп прайшла квест-гульня “Знаўцы правілаў бяспекі”.

Героем гульні стаў Вогнетушыцель, ён падрыхтаваў для дзяцей заданні і пакінуў вялікі чамадан. Але каб яго адкрыць, трэба было справіцца з пытаннямі і заданнямі на пяці станцыях. За кожнае выкананае заданне дашкольнікі атрымлівалі ключ ад замка.

На станцыі “Правілы дарожнага руху” дашкольнікі ўспомнілі, хто з’яўляецца ўдзельнікам дарожнага руху, некаторыя дарожныя знакі, вырашылі праблемныя сітуацыі са святлафорам і на перакрыжаванні на дарожным макеце.

Станцыя “Адзін дома” замацавала веды дзяцей пра небяспечныя і бяспечныя для жыцця прадметы. У малых развіваліся ўменні абгрунтоўваць свой адказ, увага, мысленне, гаворка.

На станцыі “Бяспека ў горадзе” выхаванцаў чакала прэзентацыя праблемных сітуацый, якія могуць з імі здарыцца ў горадзе. Дзеці знайшлі адказы на пытанні, што яны будуць рабіць, калі згубяцца ў вялікім горадзе, калі на вуліцы іхпачастуе цукеркай незнаёмы чалавек, калі ўбачаць у транспарце пакінуты кімсьці пакет і інш.

На станцыі “Бяспека ў прыродзе” дзеці ўспаміналі правілы паводзінаў у прыродзе.

На апошняй станцыі пад назвай “Пажарная бяспека” малых чакаў яшчэ адзін госць – інспектар прапаганды Зэльвенскага раённага аддзелапа надзвычайных сітуацыях Максім Лаушкін, які падрыхтаваў ім свае заданні і пытанні. Дашкольнікі называлі правілы бяспечных паводзін па малюнках (уключаны прас, пакінуты без нагляду; дзеці ўзялі запалкі; на ёлцы гараць свечкі і інш.).

У выніку праходжання ўсіх станцый, каманда адкрыла чамадан ведаў, у якім знаходзіліся гульні па бяспецы.

 

Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий