- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Хто ведае больш пра бяспеку жыццядзейнасці?  

 

Каманда навучэнцаў Пятрэвіцкайга дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў складзе Марыі Грынько, Машы Духонік, Захара Чырвонага, Максіма Кавалеўскага, Аляксея Агейкі і Дзіяны Ганчарык пад кіраўніцтвам настаўніка асноў бяспекі жыццядзейнасці Алены Несцер, прыняла ўдзел у раённым туры рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды “Школа бяспекі–2021”.

Конкурс складаўся з трох этапаў. Першы – рашэнне тэставых заданняў па асноўных тэматычных кірунках. Удзельнікам давалася 30 хвілін, каб адказаць на 50 пытанняў. У другі этап выйшлі чацвёра нашых навучэнцаў з двух узроставых груп, якія паказалі лепшыя вынікі. Затым у конкурсе аратарскага майстэрства школьнікі выступалі на зададзеныя раней тэмы на працягу 1 хвіліны.

Фінальным этапам стаў конкурс, у якім школьнікам прыйшлося праявіць кемлівасць і эрудыцыю. На інтэрактыўнай дошцы было размешчана пяць тэматычных блокаў. У кожным з іх па пяць пытанняў з розным узроўнем складанасці.

Пераможцам стаў той, хто набраў найбольшую колькасць балаў за ўсе тры этапы. Наш пяцікласнік Захар Чырвоны заняў 3-е месца сярод навучэнцаў 5–8-х класаў. 

 

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий