- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сустрэча з ратавальнікамі

 

З мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы супрацоўнікаў Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і фарміравання бяспечных паводзін для навучэнцаў 5–6-х класаў Дзярэчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы была арганізавана экскурсія ў Зэльвенскі РАНС.

Падчас экскурсіі вучні гутарылі з інспектарам прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю М.Г.Лаушкіным пра правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміліся з абсталяваннем і работай пажарнай тэхнікі.

Асаблівую цікавасць дзяцей выклікалі разнастайныя прыстасаванні для работы ратавальнікаў у надзвычайных сітуацыях: касцюмы ізаліруючага тыпу, якія засцерагаюць чалавека ад хімічных уздзеянняў, гідракасцюмы сухога тыпу, у якіх можна працаваць нават у сцюдзёнай вадзе, пры гэтым не адчуваючы холаду, апараты для абароны органаў дыхання ў задымленым асяроддзі, розныя прыстасаванні для вызвалення пацярпелага з аўтамабіля пры дарожна-транспартным здарэнні і іншыя.

Начальнік каравула С.У.Панасік прадэманстраваў, як па вяроўцы можна спусціцца са шматпавярховага дома.  

Падчас экскурсіі супрацоўнікі РАНС з ахвотай адказвалі на пытанні вучняў, распавядалі цікавыя гісторыі, якія здараліся ў час работы ратавальнікаў. 

Вучні засталіся задаволены экскурсіяй. Шмат фатаграфаваліся, выказалі словы падзякі ратавальнікам, якія змаглі так цікава і даступна данесці інфармацыю пра сваю работу, важнасць і патрэбнасць гэтай гераічнай прафесіі.

Валянціна БЯЛЯЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Дзярэчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий