- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Давайце, дашкаляты, прыроду зберагаць…”

 

Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца адной з галоўных задач педагагічнага калектыву Поразаўскага яслей-сада Свіслацкага раёна.

Працуючы над фарміраваннем экалагічнай культуры выхаванцаў, педагогі вучаць дзяцей любіць навакольны свет, берагчы і абараняць прыроду. Задачы экалагічнага выхавання рашаюцца на занятках, у свабоднай дзейнасці дзяцей, на прагулках, у рамках правядзення тыдня экалогіі. З мэтай фарміравання экалагічнай культуры выхаванцаў на тэрыторыі яслей-сада створана экалагічная сцежка.

Штогод выхаванцы ўстановы адукацыі прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе малюнкаў на экалагічную тэму. Яны з задавальненнем ствараюць пано, вырабы, аплікацыі.

Давайце, дашкаляты,
Прыроду зберагаць.
Пра яе ні на хвіліну
Не трэба забываць!

Пад такім дэвізам у Поразаўскім яслях-садзе сярод выхаванцаў сярэдняга і старэйшага ўзросту быў праведзены конкурс работ на экалагічную тэму. Па рашэнні журы пераможцам прызнана работа выхаванкі інтэграванай групы № 2 Сафіі Янушка “Зямля ў нашых далоньках”. Работа адпраўлена для ўдзелу ў першым этапе рэспубліканскага конкурсу малюнкаў на экалагічную тэму.

Валянціна КАВАЛЬЧУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Поразаўскага яслей-сада
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий