Спаборнічалі прыгажуні

- 15:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні самага цудоўнага і ласкавага вясновага свята – Міжнароднага жаночага дня – у Асінаўшчызненскім яслях-садзе пачатковай школе Смаргонскага раёна была праведзена конкурсная праграма “А-ну, дзяўчаты, а-ну, прыгажуні!”

Дзяўчынкі загадзя падзяліліся на дзве каманды – “Папялушкі” і “Прынцэсы”, каб прыняць удзел у спаборніцтвах. А дзе ёсць спаборніцтвы, там ёсць і журы. На гэты раз справядліва ацэньвалі ўсе конкурсы дырэктар Наталля Дурэйка і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жанна Грышан. У конкурсах дзяўчынкі змаглі праявіць усе свае таленты, паказаць знаходлівасць, кемлівасць, спрытнасць і працавітасць. Яны паспрабавалі сябе ў ролях цырульніка, кухара, рукадзельніцы, гаспадынькі. У інтэлектуальных конкурсах нашы разумніцы адгадвалі загадкі, успаміналі казкі, рашалі лагічныя задачы.

Паміж конкурсамі хлопчыкі віншавалі дзяўчынак: чыталі ім вершы, спявалі песні, ігралі на музычных інструментах і танцавалі. Вядучы прапанаваў маленькім джэнтльменам скласці жартоўнае віншаванне, а дзяўчынкі, каб павесяліць хлопчыкаў, падрыхтавалі ім прадказанні лёсу.

Падлічыўшы балы за конкурсы, журы аб’явіла, што ўсе ўдзельніцы – разумныя, працавітыя і спрытныя, таму перамагла дружба.

Мерапрыемства скончылася ўручэннем віншавальных паштовак і салодкіх пачастункаў. Усе прысутныя атрымалі шмат прыемных эмоцый. Святочная праграма пакінула на памяць добры і сонечны настрой.

Наталля ПАРЖОН,
настаўнік пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий