Нечаканы падарунак настаўнікам

- 13:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні вясновага жаночага свята вучні 11-х класаў гімназіі № 1 Іўя падрыхтавалі святочны сюрпрыз – вырашылі вызваліць настаўнікаў-жанчын ад выкладання ўрокаў і правесці дзень самакіравання.

У ролі настаўнікаў старшакласнікі нашай гімназіі традыцыйна выступаюць на Дзень настаўніка, і таму аб’яўленне дня самакіравання насамрэч стала сюрпрызам, які, несумненна, надоўга запомніцца педагогам і вучням як адзін з самых яркіх дзён гімназічнага жыцця.

Вельмі адказна падышлі адзінаццацікласнікі да арганізацыі дня самакіравання: загадзя размеркавалі свае абавязкі, распрацавалі планы ўрокаў. Дублёры настаўнікаў на працягу вучэбнага дня праводзілі ўрокі і пазакласную работу. Літаратура, матэматыка, хімія, біялогія і іншыя прадметы сталі ў гэты дзень асабліва цікавымі, бо, як вядома, дзеці бачаць наш свет зусім іншымі вачыма!

Завяршыўся дзень самакіравання традыцыйным падвядзеннем вынікаў і калектыўным абмеркаваннем. Вучні і настаўнікі абменьваліся ўражаннямі і дзякавалі адно аднаго за нешта новае і цікавае, што было ў гэты броўскай атмасферы, па-дамашняму, як і належыць у сапраўднай дружнай гімназічнай сям’і.

Валянціна УС,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
гімназіі № 1 Іўя

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий