- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Творчая майстэрня па вырабе кветак

 

Класны кіраўнік 7-га класа гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы разам з маці аднаго з вучняў арганізавала і правяла майстар-клас па вырабе салодкіх прыгожых кветак.

Хутка 8 Сакавіка. Што падарыць матулі? Я як класны кіраўнік прапанавала дзецям зрабіць падарунак для маці сваімі рукамі. Варыянтаў было шмат, але на агульным сходзе выбар спыніўся на кветках з цукеркамі. У маім класе 28 вучняў. Аднаму настаўніку было б складана дапамагаць і тлумацыць алгарытм стварэння падарунка кожнаму вучню. Таму арганізавалі дзве творчыя групы і запрасілі яшчэ аднаго кіраўніка творчай майстэрні.

Раней былі падрыхтаваны ўсе неабходныя матэрыялы. На пазакласнай гадзіне вучні занялі свае рабочыя месцы і пачалі ўважліва слухаць кіраўніка майстар-класа.

Я са сваёй групай стварала ружы. Мы выбралі жоўты і сіні колеры крэпіраванай паперы. Спачатку замацавалі цукеркі на драўляным стрыжні. Пасля рыхтавалі пялёсткі для ружы. З дапамогай нітак і клею атрымалі прыгожую кветку з сакрэтам унутры.

Алена Слясарчык падрыхтавала вучням ужо замацаваныя на драўляным стрыжні цукеркі. Асноўная работа яе групы складалася ў фарміраванні пялёстак рознага колеру і памеру. Калі падрыхтоўчая дзейнасць была скончана, вучні замацавалі пялёсткі і зялёныя лісткі на стрыжні вакол цукеркі.

Работа захапіла сямікласнікаў. Кожны зрабіў прыгожы падарунак для сваёй матулі, а некаторыя змайстравалі нават цэлы букет.

Ці можна лічыць майстар-клас дзвюх матуль сучаснай формай пазакласный работы? Вядома так! Супрацоўніцтва школы і дома, настаўнікаў і бацькоў заўсёды будзе ў прыярытэце.

Ала СІНІЦА,
класны кіраўнік 7-га класа
гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+2

Добавить комментарий