- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Свята для любімых матуль

 

У дзіцячым садзе № 12 Навагрудка пачаліся ранішнікі для дзяцей, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню.

Падрыхтоўка пачалася задоўга да надыходу свята. Выхавальнікі з дзецьмі развучвалі вершы, праводзілі гутаркі, рыхтавалі сцэнкі, разам з музычным кіраўніком вучылі песні і танцы. Для любімых мам і бабуль зрабілі падарункі: віншавальныя паштоўкі, вырабы сваімі рукамі. Вялікую работу правялі па афармленні груп і музычнай залы. Усюды панавала атмасфера свята. Зала была ўпрыгожана кветкамі, шарамі і дзіцячымі работамі на тэму “Мамачка любімая”.

Дзеці прыйшлі на ранішнік прыбраныя, вясёлыя ў прадчуванні свята. І іх надзеі апраўдаліся. Выхавальнікі, якія ўдзельнічаюць у свяце, праявілі сябе добрымі артыстамі, паказаўшы ўсё сваё творчае майстэрства, артыстызм, запал і арганізацыйныя здольнасці. Ім давялося пераўвасобіцца ў розных герояў: Джын, Клоун, Матрошка і інш.

Сваімі вершамі, танцамі, песнямі і сцэнкамі дзеці падарылі мамам шмат пяшчоты і ўвагі. Бацькам прадастаўлена магчымасць паглядзець анлайн-выступленне сваіх дзяцей. Гэтая інавацыйная форма працы з бацькамі ў апошні час стала вельмі актуальнай і запатрабаванай.

Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий