Вынік сумеснай працы – багаты ўраджай

- 18:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай пазнавальнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, выхавання ў іх асноў экалагічнай культуры ў яслях-садзе № 1 Карэліч традыцыйна арганізавана пасадка “агарода на падаконніку”.

У кожнай групе выхавальнікі дашкольнай адукацыі стварылі ўмовы для правядзення з выхаванцамі працоўнай дзейнасці і назіранняў за раслінамі. Пры гэтым, кіруючыся вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, улічаны ўзрост і індывідуальныя асаблівасці дзяцей.

Дзякуючы сумеснай працы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць даступныя навыкі вырошчвання раслін, догляду за імі. Маюць магчымасць практычным шляхам упэўніцца ў неабходных умовах для іх росту. Ахвотна фіксуюць вынікі назіранняў у дзённіках. Такім чынам, кожнае дзіця ўзбагачае свой пачуццёвы вопыт, задавальняе дзіцячую дапытлівасць, атрымлівае першыя навыкі актыўнасці і самастойнасці.

Усе разам: і дзеці, і дарослыя – шчыра радуюцца прыгажосці вырашчанай агародніны і вынікам сваёй сумеснай карпатлівай працы.

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 1 Карэліч

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий