- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падарунак з любоўю і стараннем

 

Прыйшла вясна, а з ёй жаночае свята – 8 Сакавіка. У гэты дзень прынята віншаваць усіх жанчын, асабліва мам. Менавіта ў гэты дзень яны атрымоўваюць цёплыя віншаванні і незвычайныя падарункі. Хлопчыкі і дзяўчынкі спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна вырашылі падарыць сваім матулям “кошыкі” кветак.

Вядома, цяпер у магазінах можна купіць усё, што хочацца, але прыгожы падарунак, зроблены сваімі рукамі, а тым больш рукамі дзіцяці, парадуе дарагога чалавека нашмат больш. Для вырабу кветак выхаванцы выкарысталі фанцікі ад цукерак. Дзеці ведаюць, што фанцікі – гэта папера, якая ўжо саслужыла сваю службу, але з яе можна стварыць нешта новае і цікавае. Так у дзяцей з’явілася магчымасць праявіць творчасць, стварыць з другаснай сыравіны цікавыя і карысныя вырабы.

З любоўю і стараннем рыхтаваліся падарункі матулям да свята. Кожны хацеў сваёй работай выказаць любоў, павагу і ўдзячнасць самаму блізкаму чалавеку – маме. Душэўная атмасфера панавала ў групе, няхай так будзе не толькі ў святы, але і ў будні.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий