Шлях ад экскурсіі ў прафесію

- 14:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 8–9-х класаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў шосты школьны дзень 6 сакавіка адправіліся ў Навагрудскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй з прафарыентацыйнай экскурсіяй.

І калі спачатку асаблівага жадання ў дзяцей не было (гэта ж не наведванне піцэрыі ці забаўляльнага цэнтра!), то крыху пазней іх доўга клікалі ў аўтобус для ад’езду дадому – такой цікавай падалася вучням гэтая паездка.

Педагог ліцэя І.В.Літвін пазнаёміла дзяцей з прафесіямі, якія можна атрымаць ва ўстанове: трактарыст, элекрагазазваршчык і дарожны рабочы. Вучні наведалі зварачную майстэрню, дзе ўжывую пабачылі, як працуюць зваршчыкі. А самым цікавым для школьнікаў стала магчымасць пакатацца на трактары і грузавым аўтамабілі.

Падчас экскурсіі навучэнцы таксама пазнаёміліся з прафесіямі кухара і афіцыянта, пяклі аладкі і сервіравалі стол для сняданку і для святочнага прыёму ежы.

Усе ўдзельнікі экскурсіі засталіся задаволеныя. А трое навучэнцаў выказалі жаданне паступіць у ліцэй. Гэта і ёсць асноўны вынік экскурсіі.

Ірына НЕСЦЕР,
выкладчык факультатыва “Маё прафесійнае будучае”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий