- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Справаздачу пра свята можна пабачыць у віртуальнай прасторы

 

Свята 8 Сакавіка ў яслях-садзе № 19 Мазыра адзначыли ранішнікамі, прысвечанымі Міжнароднаму жаночаму дню. Падрыхтоўка да іх пачалася загадзя.

Музычныя кіраўнікі і выхавальнікі з дзецьмі развучвалі вершы, рэпетыравалі сцэнкі, асвойвалі ігру на шумавых музычных прыладах для аркестра, вучылі песні і танцы. Для дарагіх матуль і бабуль дзеці рыхтавалі віншавальныя паштоўкі і вырабы сваімі рукамі. Велізарную работу правялі педагогі сада па афармленні святочнай залы. Яркая фотазона і кветкавыя стылізаваныя ўпрыгожванні, несумнеўна, прыўнеслі ў атмасферу цёплую і яркую ноту. Выхаванцы прыйшлі на ранішнік прыбраныя, вясёлыя, і ў кожнага была магчымасць выказаць словы падзякі сваім мамам.

Выхавальнікі паказалі ўсё сваё творчае майстэрства, запал і арганізацыйныя здольнасці. Яны пераўвасобіліся ў Спадарыню Вясну, Міс Бабу Ягу, Фрэкен Бок і іншых персанажаў. Для выхаванцаў на свяце былі праведзены розныя цікавыя вясёлыя і незвычайныя конкурсы і гульні.

Дзеці сваімі вершамі, танцамі, песнямі і сцэнкамі падарылі мамам шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. У канцы свята героі ўручалі дзецям салодкія прызы. Бацькі змаглі ўбачыць выступленні дзяцей на сайце нашай установы і ў сацыяльных сетках. Таксама нашы выхавальнікі падрыхтавалі відэа- і фотасправаздачы. Бацькі засталіся вельмі задаволенымі і ганарацца поспехамі сваіх дзяцей.

Таццяна ЛЯШЧЫНСКАЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 19 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий