З цікавасцю пра бяспеку

- 14:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай навучання дзяцей асновам бяспечных паводзін у Гезгалаўскім яслях-садзе Дзятлаўскага раёна з выхаванцамі штотыдзень праводзяцца пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні, віктарыны і забавы. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаюць мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў службаў спецыяльнага прызначэння.

Днямі адбылася сустрэча выхаванцаў з інспектарам Дзятлаўскага РАНС М.В.Мілаш. Падчас мерапрыемства дзеці ў гульнявой форме замацавалі правілы бяспечных паводзін у побыце, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. Інспектар прапанавала дзецям займальныя гульні-развагі “Добра – дрэнна”, “Як правільна паступіць”. Выхаванцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі вырашэння праблемных гульнявых сітуацый, папрактыкаваліся ва ўменні правільна выклікаць пажарную службу па тэлефоне.

Да гутаркі дзяцей з супрацоўнікам РАНС нечакана далучыўся казачны герой Агеньчык. Яму вельмі хацелася зразумець, чаму людзі кажуць: “Агонь – сябар, агонь – вораг!”. Выхаванцы растлумачылі госцю, у якіх выпадках агонь дапамагае чалавеку, а ў якіх можа стаць прычынай пажару.

Разам з Агеньчыкам выхаванцы пагулялі ў рухомыя гульні “Агеньчык і дожджык”, “Хто хутчэй знойдзе небяспечныя прадметы”, гульні-эстафеты “Патушы пажар”, “Выратуй звяроў”.

У канцы сустрэчы інспектар РАНС падарыла выхаванцам дзіцячыя кнігі пра правілы бяспечных паводзін.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий