З вясны ўсё пачынаецца …

- 12:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Святочны канцэрт для педагогаў падарылі навучэнцы сярэдняй школы № 1Смаргоні напярэдадні свята 8 Сакавіка. Сюрпрызы пачаліся з самай раніцы пятніцы. Галантны кавалер з кошыкам цюльпанаў сустракаў школьных дам ля ўваходу ва ўстанову, дарыў мілым жанчынам кветкі і добрыя пажаданні.

Цёплыя віншаванні са святам, вершы і ўсмешкі чакалі настаўнікаў у кожным класе. У гэты дзень навучэнцы былі асабліва стараннымі, а ўрокі праходзілі лёгка і вельмі плённа. “Вось бы кожны дзень было 8 Сакавіка”, – жартавалі жанчыны-педагогі.

Кажуць, вясна-мастачка расфарбоўвае свет вакол нас яркімі, сакавітымі фарбамі. Вясёлку ўражанняў падарылі навучэнцы ў гэты дзень сваім настаўнікам. Пасля ўрокаў усіх дам запрасілі на святочны канцэрт “З вясны ўсё пачынаецца…”. Навучэнцы з 1-га па 11-ы клас падарылі настаўнікам сваю творчасць. Кранальныя, мілыя, пацешныя, смешныя – такія розныя, але вельмі шчырыя, хлопчыкі і дзяўчынкі ад усёй душы віншавалі сваіх педагогаў. Вершы, песні, танцы, сцэнкі не пакінулі абыякавымі ні аднаго прысутнага ў зале. Асабліва прыемным для настаўнікаў было тое, што ўсе нумары навучэнцы падрыхтавалі самі, зрабіўшы прыемны сюрпрыз сваім класным кіраўнікам. Вясна пасялілася ў душы кожнай прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, а самая яркая з усіх вёсен – тая, што ў душы.

Мілыя жанчыны, са Святам Вясны вас! Няхай яна прынясе вам радасць, надзею, шчасце і добры настрой!

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий