- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Медыяцыя, або канфліктам СТОП!

 

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна стартаваў праект “Медыяцыя, або канфліктам СТОП!”

Медыяцыя дае магчымасць вырашэння спрэчкі шляхам прыняцця бакамі рашэння на дабравольнай і раўнапраўнай аснове так, каб усе інтарэсы бакоў маглі быць задаволены.

Мэтай нашага праекта з’яўляецца практыка-арыентаваная падрыхтоўка каманды школьных медыятараў сярод навучэнцаў падлеткавага ўзросту і педагогаў. Такая ініцыятыўная група – гэта альтэрнатыўна іншы спосаб рэагавання на спрэчку ці канфлікт, процівапраўныя паводзіны або правапарушэнні непаўналетніх. Неабходна вучыць падлеткаў знаходзіць спосабы прадухілення канфліктных сітуацый і не даваць магчымасці ім развівацца да крытычных кропак.

Дзейнасць удзельнікаў праекта заснавана на прынцыпах дабравольнасці ўдзелу канфліктуючых бакоў у працэсе ўрэгулявання канфлікту, канфедэнцыяльнасці, абавязковай для ўдзельнікаў канфлікту і медыятара (не распаўсюджваць звесткі, атрыманыя падчас вырашэння спрэчкі), нейтральнасці і незалежнасці. Удзельнікам праекта забараняецца праяўляць сімпатыю ў вырашэнні пытанняў.

Для рэалізацыі праекта “Медыяцыя, ці канфліктам СТОП!” пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя і актыўныя формы работы, накіраваныя на развіццё ў навучэнцаў-медыятараў навыкаў пасроднікаў у вырашэнні канфліктаў паміж людзьмі, а таксама сацыяльнай мабільнасці, гібкасці і ўпэўненасці ў сабе. Кожны занятак складаецца з трох этапаў: форма дыскусіі, практычныя практыкаванні, гульні-актыватары.

Удзельнікі праекта асвойваюць навыкі працы ў камандзе, што сёння вельмі каштоўна, вучацца канструктыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі, самарэалізоўвацца ў сацыяльна-значнай дзейнасці.

Таццяна ЖЫНКО,
класны кіраўнік
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий