- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Ці магу я выратаваць планету?

 

У сучаснай дашкольнай адукацыі шмат увагі засяроджваецца на экалагічных праектах. Адным з такіх мерапрыемстваў у Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна стала работа па рэалізацыі дзіцячага праекта “Ці магу я выратаваць планету?”.

У сучасным свеце актуальнасць экалагічнага выхавання прызнана сусветным грамадствам, паколькі на планеце ў выніку няправільнага ўзаемадзеяння чалавека і прыроды ўзнікае мноства экалагічных праблем. У сувязі з гэтым у нашай краіне асаблівая ўвага надаецца выхаванню асноў экалагічнай культуры дзяцей, пачынаючы с дашкольнага ўзросту.

Асноўная ідэя нашага праекта – удзел дзяцей у вырошчванні дрэў ад моманту самастойнага здабывання дзецьмі насення да высадкі саджанцаў у грунт і назіранне за іх ростам і развіццём.

Сакавік – аптымальны месяц для пасеву насення ёлкі і сасны, паколькі шышкі, якія аказаліся пад уплывам лютых маразоў, здольныя пладаносіць. Выхаванцы старшай группы пазнавальным практычным спосабам здабылі насенне з сасновых і яловых шышак і пасеялі яго. Цяпер час для назіранняў.

Думаем, першы крок у выратаванні планеты мы ўжо зрабілі. Час – за кожным з нас. Паспейце і вы!

Анастасія МАРШАЛАК, Ала ПАЎЛОЎСКАЯ,
выхавальнікі дашкольнай адукацыі
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий