Канстытуцыя – галоўны закон жыцця краіны

- 13:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні важнай даты – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – з мэтай фарміравання прававой культуры асобы і грамадзянскай адказнасці для вучняў 7-х класаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні прайшло пазакласнае мерапрыемства “Канстытуцыя – галоўны закон жыцця краіны”.

Вучні даведаліся пра гісторыю станаўлення канстытуцыі, пра свабоду слова, веравызнання і сумлення, пра свае правы ў адносінах да іншых грамадзян краіны. Асобная ўвага была адведзена дзяржаўным сімвалам – узнікненню сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь.

З вучнямі была праведзена бліц-віктарына “Свет права”. Падчас віктарыны прагучалі пытанні, якія тычыліся Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Устава школы, адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, з якімі вучні выдатна справіліся.

Вельмі захапіла вучняў гульня “Абрэвіятура”, праведзеная ў час рэфлексіі. Ім было прапанавана ўявіць, што слова “права” з’яўляецца абрэвіятурай, і каб яе расшыфраваць, неабходна да кожнай літары падабраць слова, звязанае з гэтым паняццем.

Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі бліц-віктарыны “Свет права”.

Вучні зрабілі выснову, што кожны грамадзяні павінен ведаць і паважаць галоўны закон нашай краіны – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Яны звярнулі ўвагу на тое, што нашай дзяржаве патрэбны дысцыплінаваныя, ініцыятыўныя і здаровыя грамадзяне.

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий