Другое жыццё смецця

- 8:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках шостага школьнага дня вучні Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна выступілі ў ролі юных даследчыкаў і даказалі, што са звычайнага смецця можна зрабіць арыгінальныя і прыгожыя рэчы.

У цяперашні час вельмі востра стаіць праблема назапашвання велізарнай колькасці адходаў, бо кожны дзень мы выкідваем кардонныя скрынкі, пластыкавыя бутэлькі і многае іншае, нават не задумваючыся, што яны нясуць у сабе разнастайныя ідэі для творчасці. Але менавіта так палічылі юныя даследчыкі Паляцкішскай сярэдняй школы.

Былі на выставе ў школе і першыя вясновыя кветкі з пластыкавых бутэлек, і вазы з ватных дыскаў, і падстаўкі пад гарачае са шпагату, і тапкі з пакетаў з-пад смецця, і многае-многае іншае.

Вучні зразумелі: калі мы хочам жыць у чыстым аграгарадку, трэба не смеціць, а прыбіраць за сабой і, па магчымасці, даваць рэчам “другое жыццё”.

Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий