Сакрэты здаровага харчавання

- 8:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У 8-м класе сярэдняй школы № 3 Навагрудка з мэтай фарміравання ў вучняў правільнага стаўлення да свайго здароўя прайшоў турнір-віктарына “Я выбіраю здаровую ежу”.

Навучэнцы сфармулявалі тры асноўныя правілы ў харчаванні: своечасовасць, разнастайнасць, умеранасць. Склалі правільны рэжым харчавання, бо яго парушэнне дрэнна адбіваецца на здароўі, стварылі харчовую піраміду з дапамогай карысных для здаровага і рацыянальнага харчавання прадуктаў, інсцэніравалі верш “Юля дрэнна есць”, склалі для Юлі меню, вызначылі карысныя прадукты і выкраслілі шкодныя.

“Быць здаровым можа кожны з вас. Трэба толькі вельмі захацець. Вы – наша будучыня, і клапаціцца пра сваё здароўе трэба пачынаць цяпер. Бо калі чалавек здаровы, ён вясёлы і бадзёры, яго вочы свецяцца, а твар выпраменьвае ўсмешку,” – такімі словамі класны кіраўнік скончыла турнір-віктарыну. Усе ўдзельнікі атрымалі памяткі “Сакрэты здаровага харчавання” і мора эмоцый.

Зоя БЕЛУШ,
класны кіраўнік 8 “А” класа
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий