- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дашкольнікам аб правах

 

У межах Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” у Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна быў праведзены тэматычны дзень, прысвечаны Дню Канстытуцыі.

У гэты дзень у чарговы раз нашу дашкольную ўстанову наведала загадчык Харосіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Філіпчык, якая пазнаёміла дзяцей з цікавай кнігай “Канвенцыя аб правах дзіцяці”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры аб нашай краіне, з сімваламі незалежнай дзяржавы.  

Для бацькоў выхавальнікі размясцілі інфармацыйныя матэрыялы аб прававым выхаванні ў выглядзе папкі-перасоўкі.

А нашы выхаванцы Маргарыта Гушчынская і Ганна Лейка сумесна з бацькамі расказалі аб сваіх правах ў малюнках.

Таццяна ОРСІЧ,
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий