Дашкольнікам пра Навагрудак

- 10:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У сярэдняй групе ясляў-сада № 10 Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай “Мой горад”, накіраваны на пашырэнне ўяўленняў дзяцей пра родны горад і яго славутасці, знаёмства малых з гісторыяй узнікнення Навагрудка.

На працягу тыдня з дзецьмі праводзілася разнастайная праца. Знаёмства з родным горадам пачалі з разглядання ілюстрацый, фатаграфій “Вуліцы роднага горада”. Былі праведзены гутаркі “Што мы ведаем пра свой горад”, “Славутасці горада Навагрудка”, “Мой любімы горад”. Так на занятках выхаванцы замацавалі ўяўленне пра родны горад, вуліцы, якія маюць сваю назву, архітэктуру, пазнаёміліся з сімволікай горада, развучвалі вершы, чыталі кнігі “Гісторыя горада Навагрудка”.

Дашкольнікі захоплена гулялі ў пазнавальныя дыдактычныя гульні “Падарожжа па горадзе”, “Вось мая вуліца, вось мой дом”, “Даведайся пра знаёмыя месцы па фатаграфіях”, зладжвалі мазайкі. З задавальненнем вырабілі з паперы макет “Мой дом, мой горад” з выкарыстаннем калектыўнай аплікацыі. Былі арганізаваныя выставы дзіцячых малюнкаў “Горад вачыма дзяцей” і вырабаў “Мая вуліца”. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах тэматычнага тыдня прынялі бацькі выхаванцаў. З іх дапамогай была арганізавана фотавыстава “Самае прыгожае месца ў нашым горадзе”, выраблены яркія плакаты і насценгазета “Мы маленькія навагрудцы”. Кожнае мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну, за свой любімы горад.

Анастасія РАКЦКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий