Па духоўнае ўзбагачэнне – у Свята-Елісавецінскі манастыр

- 10:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы 5-га класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні здзейснілі доўгачаканую паездку – экскурсію ў Мінск у Свята-Елісавецінскі манастыр.

Тут дзяцей сустрэлі манахіні, якія пазнаёмілі іх з архітэктурна-гістарычнымі будынкамі, расказалі пра хрысціянства, а таксама прапанавалі пакаштаваць манастырскіх пачастункаў.

Паколькі манастыр пяцікласнікі наведалі ўпершыню, многія факты з манастырскага жыцця для іх аказаліся новымі і цікавымі. Вучні даведаліся, што манастыр мае сваё падвор’е, на якім жывуць бяздомныя мужчыны і жанчыны, што апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Пры манастыры працуюць майстэрні, дзе вырабляюць шматлікія тавары. Больш за тое, манастыр дапамагае псіха-неўралагічнаму дыспансеру ў рэабілітацыі пацыентаў.

Распытаўшы манахіню пра жыццё ў манастыры і паспрабаваўшы манастырскіх прысмакаў, пяцікласнікі адправіліся ў магазіны, каб накупляць перад дарогай дадому сувеніраў для сваіх блізкіх і сяброў.

Такія экскурсіі дапамагаюць навучэнцам зразумець, што такое чалавекалюбства і спачуванне, бескарыслівая праца і любоў да бліжняга. У Свята-Елісавецінскім манастыры знайшлі сваё прыстанішча сотні хворых і абяздоленых людзей. Гэта і ёсць адзін з відавочных прыкладаў для дзяцей, якой павінна быць сапраўдная міласэрнасць і да чаго павінен імкнуцца сапраўдны чалавек.

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
класны кіраўнік 5 “А” класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий