Пяцікласнікам пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

- 16:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Чарговая інфармацыйныя гадзіна, і ўсе вучні 5 “А” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні – у чаканні абмеркавання новай тэмы. У гэты раз тэмай інфармацыйнай гадзіны стала Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і суверэнітэт краіны.

На інфармацыйнай гадзіне вучні мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй стварэння галоўнага закона нашай краіны і яго прыярытэтамі ў дачыненні да грамадзян, але і абмеркаваць значнасць Канстытуцыі для беларускага народа. Пяцікласнікі ўсвядомілі, што любая прававая дзяржава павінна мець той звод законаў, які рэгламентуе ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. А ведаць і паважаць сваю Канстытуцыю – значыць мець сваю духоўна-маральную культуру, паказаць сябе выхаваным і адукаваным чалавекам.

Падчас абмеркавання канстытуцыйных правоў і абавязкаў пяцікласнікі яшчэ раз закранулі тэмы любові да радзімы, павагі да сваіх вытокаў і продкаў, да сваёй багатай гісторыі. 

Вынікам інфармацыйнай гадзіны стала выснова: “Любіць свой народ і сваю краіну, беражліва адносіцца да яе багаццяў, захоўваць яе багатую спадчыну – гэта задача кожнага чалавека, які сябе паважае”.

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
класны кіраўнік  5 “А” класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий