- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Маленькія грамадзяне вялікай краіны

 

У яслях-садзе № 9 Мазыра з 1 па 15 сакавіка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла фотавыстава “Я – патрыёт”.

“У сям’i дзеці знаёмяцца з паняццямі: “праца”, “абавязак”, “гонар”, “Радзіма”. З самага ранняга дзяцінства мы стараемся перадаваць і паказваць сваім дзецям традыцыі нашай сям’і. Гэта сямейныя святкаванні нацыянальных святаў, прыгатаванне страў беларускай нацыянальнай кухні”, – расказала маці выхаванца старшай групы Даніла Супрановіча Ірына Мікалаеўна.

Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне яно жыве, чым яна адрозніваецца ад іншых краін. Трэба як мага больш расказваць дзецям пра горад, у якім яны жывуць, выхоўваць пачуццё гонару за свой край.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Вікторыя  Півульская адзначыла: “Усё пачынаецца з сям’і: прагулкі ў прыродзе, выкананне даступных працоўных даручэнняў разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі знаёмяць дзіця з родным краем, вучаць беражліваму і клапатліваму стаўленню да багаццяў сваёй краіны”. Вікторыя Валер’еўна падзялілася фотаздымкамі з сямейнага архіву.

“Трэба паказаць дзіцяці, што наша краіна слаўная сваёй гісторыяй, выдатнымі мясцінамі, лепшымі людзьмі. Важна, каб Радзіма паўстала перад дзіцем як самае дарагое, прыгожае і непаўторнае”, – пракаментавала свой удзел у фотавыставе матуля Цімафея Ласуты, выхаванца старшай группы, Галіна Міхайлаўна.

Ганна СІГАЙ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 9 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий