Мы – будучыня Беларусі

- 20:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Стала добрай традыцыяй 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай школе, як і ва ўсёй Беларусі, уручаць падарункавыя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў.

Урачыстае мерапрыемства сабрала вучняў 8–9 класаў у школьным музеі “Шляхамі продкаў”. Дырэктар школы І.В.Данільчык цёпла павіншаваў юных грамадзян са значнай падзеяй у іх жыцці, пажадаў ім быць годнымі гэтага высокага звання.

“Мы будзем расці годнымі людзьмі, дамагацца ўсяго самі. Мы –будучыня Беларусі, і толькі ад нас залежыць, наколькі адзінай, незалежнай будзе наша Радзіма”, – запэўніў Аляксандр Бялятка, навучэнец 9-га класа.

Ірына ЛАМАКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий