- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра Канстытуцыю ў малюнках

 

Адзіная інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя маёй краіны”прайшла ў Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна.

Юныя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі, даведаліся пра тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 1994 года, са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.

Таксама напярэдадні свята ва ўстанове быў дадзены старт традыцыйнаму конкурсу “Канстытуцыя вачыма дзяцей”. Штогод гэты конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння і паглыблення ведаў дзяцей пра Асноўны Закон краіны, выхавання павагі да права, развіцця і творчых здольнасцей навучэнцаў.

Вучні 1–8-х класаў прадставілі работыў тэхніцы аловак, пастэль, вугаль, акварэль, гуаш. Крытэрыямі для ацэнкі работ з’яўляліся творчыя знаходкі аўтара, цікавае сюжэтнае рашэнне, кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, мастацкі ўзровень, а таксама адпаведнасць заяўленай намінацыі.

 

Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий