- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

З Днём Канстытуцыі!

 

Святочныя мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі ў Ладзеніцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна.

На ўрачыстай лінейцы пад назвай “Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…” гучалі словы пра нашу Радзіму на рускай і беларускай мовах. Самым хвалюючым і ўрачыстым момантам свята стала ўручэнне падарункавага выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” юным грамадзянам нашай краіны – вучням 8-х і 9-х класаў, якім споўнілася 14 гадоў. Дырэктар установы Алена Аскерка павіншавала ўсіх прысутных з дзяржаўным святам, уручыла падарункавыя выданні і пажадала вучням быць стараннымі, адказнымі, добрымі, справядлівымі, з гонарам і годнасцю звацца беларусамі.

Пасля ўрачыстай лінейкі жадаючыя наведалі інфармацыйна-ілюстраваную выставу “Радзіма мая дарагая”, якая была разгорнута ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры ўстановы. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў класных калектывах.

Ірына ПІКТА,
бібліятэкар Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий