- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Абмеркавалі правы і абавязкі

 

З мэтай выхавання пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Вердаміцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Свіслацкага раёна для вучняў 6-га класа была праведзена інтэрактыўная гадзіна прававой інфармацыі “Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы”.

Інтэграванае мерапрыемства ўключала ў сябе некалькі блокаў: гістарычны, які прадставіў настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Уладзімір Таўканіца; культуралагічны, вядучай якога была Алена Дудак, загадчыца сельскай бібліятэкі аграгарадка Вердамічы; і пазнавальна-даследчы, у якім вучні стваралі міні-праект, выконвалі творчыя заданні, удзельнічалі ў дыскусіі “20 важных пытанняў”.

Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі часткамі. Адзначылі для сябе, што Канстытуцыя – гэта асноўны прававы акт законнасці і справядлівасці краіны, які тычыцца кожнага чалавека і забяспечвае правы і свабоды грамадзян.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі меркаванне, што кожны грамадзянін павінен ведаць і выконваць яе законы, берагчы прыроду і экалогію, захоўваць помнікі культуры і архітэктуры і проста добра вучыцца, каб забяспечыць годнае будучае сваёй  краіны.

Рэалізацыя міні-праекта “Права або абавязак” паказала, што шасцікласнікі ведаюць асноўныя паняцці Канстытуцыі Рэспубліцы Беларусь. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што кожны павінен мець актыўную грамадзянскую пазіцыю і выконваць нормы і правілы, устаноўленыя законам і грамадствам.

Ала СКІБІЦКАЯ,
класны кіраўнік 6-га класа
Вердаміцкага дзіцячага-сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий